Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Роўп-джампэр саскочыў з коміна кацельні ў Соснах і загінуў


У пасёлку Сосны пад Менскам 18 чэрвеня загінуў роўп-джампэр, распавядае прадстаўніца Сьледчага камітэту Юлія Ганчарова.

Мужчына 1990 году нараджэньня скокнуў з вышыні 70-мэтровага коміна кацельні, але трос, які мусіў ня даць яму дакрануцца зямлі, зь невядомай прычыны ня вытрымаў.

Арганізатар скачкоў затрыманы, распачатая крымінальная справа за прычыненьне сьмерці па неасьцярожнасьці (ч.1 арт. 144 КК). Сьледчыя дапытваюць сьведак, абсталяваньне для скачкоў канфіскаванае.

Роўп-джампінг не забаронены ў Беларусі, паслугі ў скачках з тросамі з мастоў, вышынных будынкаў або комінаў заводаў прапаноўваюцца легальна. Але сьледчыя нагадваюць аматарам экстрэмальных забаваў аб неабходнасьці самастойна правяраць спраўнасьць і якасьць страховачных сыстэмаў.

XS
SM
MD
LG