Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Малі пры нападзе на курорт загінулі два турысты


Малійскія войскі каля гатэля Radisson Blu у Бамако, архіўнае фота 20 лістапада 2015 году
Малійскія войскі каля гатэля Radisson Blu у Бамако, архіўнае фота 20 лістапада 2015 году

У нядзелю невядомыя ўчынілі напад на міжнародны курортны комплекс Le Campement («Лё Кампман») паблізу сталіцы Малі Бамако і ўзялі закладнікаў.

Улады ахарактарызавалі напад як тэракт. У перастрэлцы, якая завязалася зь сіламі бясьпекі двое нападнікаў былі забітыя, трэцяму ўдалося ўцячы. Загінулі таксама два турысты, трое супрацоўнікаў ААН атрымалі раненьні. Трыццаць два закладнікі вызваленыя.

Раней у гэтым месяцы амбасада ЗША ў Малі папярэдзіла грамадзян заходніх краінаў, што ім пагражае павышаная небясьпека.

У лістападзе 2015 году адбыўся напад на гатэль Radisson Blu ў Бамако, падчас якога былі ўзятыя ў закладнікі заходнія турысты, каля 20 чалавек загінулі. Пасьля гэтага нападу ў Малі было абвешчана надзвычайнае становішча, якое захоўваецца да гэтага часу. Францыя і Арганізацыя Аб’яднаных Нацый дапамагаюць ўраду Малі ў барацьбе з экстрэмістамі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG