Здарэньне адбылося ў суботу 17 чэрвеня на чыгуначным пераезьдзе каля вёскі Пыркіна Пензенскай вобласьці .
Мужчына не зьвярнуў увагу на папераджальныя сыгналы пасажырскага цягніка, і накіраваў машыну на пераезд, дзе рухаўся цягнік па маршруце «Варкута — Адлер».
Кіроўца трактара загінуў, лякаматыў цягніка атрымаў пашкоджаньні і быў заменены на новы. Ніхто з пасажыраў цягніка не пацярпеў. Вядома, што ўладальнікам трактара быў сам загінулы.