У цэнтры Львова на Саборнай плошчы ўседарожнік Toyota Prado выехаў на ходнік, сьмяротна траўмаваў жанчыну і перакуліўся.
Пра гэта паведаміла 18 чэрвеня прэс-сакратарка ўпраўленьня Нацыянальнай паліцыі ў Львоўскай вобласьці Сьвятлана Дабравольская.
Паводле яе, аварыя адбылася каля царквы Сьвятога Андрэя каля 11:15.
Паліцыя папярэдне вызначыла, што 48-гадовы кіроўца джыпа разам з жонкай выйшаў пасля службы з царквы, сеў у аўтамабіль на паркоўцы, пасьля чаго машына раптам павялічыла хуткасць, выехала на ходнік і перакулілася.
У выніку наезду адна жанчына, асоба якой высьвятляецца, загінула на месцы здарэньня, яшчэ адна жанчына атрымала сур’ёзныя траўмы.
Чаму кіроўца страціў кіраваньне аўтамабілем, пакуль невядома. Спадарыня Дабравольская паведаміла, што мужчына выказаў здагадку пра тэхнічную няспраўнасьць аўтамабіля.
На месцы працуе сьледча-апэратыўная група.