Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Зьніклыя чальцы экіпажу амэрыканскага карабля загінулі, целы знойдзеныя, — ВМС ЗША


ілюстрацыйнае фота
ілюстрацыйнае фота

Маракі карабля-зьнішчальніка Вайскова-марскіх сілаў ЗША «Фіцджэральд», які сутыкнуўся з гандлёвым караблём «Крыстал» ля берагоў Японіі, загінулі, гаворыцца ў паведамленьні на сайце 7-га флёту ВМС ЗША.

«Зьніклыя маракі знаходзіліся ў каютах, затопленых вадой. Цяпер іх перавозяць у вайскова-марскі шпіталь горада Ёкасука, дзе будзе праводзіцца апазнаньне», — гаворыцца ў заяве.

Пра тое, што амэрыканскі зьнішчальнік сутыкнуўся зь філіпінскім кантэйнэрным караблём ля берагоў Японіі, стала вядома ў суботу раніцай.
У выніку інцыдэнту зьнішчальнік атрымаў пашкоджаньне на правым борце, пасьля чаго ў корпус трапіла вада.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG