Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Францускія кухары аддалі свае пліты ўцекачам


Францускі актор Жэрар Дэпардзьё
Францускі актор Жэрар Дэпардзьё

У Францыі праходзіць Перасоўны гастранамічны фэстываль з удзелам учекачоў (Refugee Food festival). На час фэстывалю, які будзе дзейнічаць да 30 чэрвеня, францускія кухары саступяць месца ля пліты калегам з Сырыі, Індыі, Эрытрэі і іншых краінаў.

Адзін са стваральнікаў фэсту, Луі Мартэн, заявіў агенцтву AFP, што мерапрыемства ставіць перад сабой мэту «пазнаёміць французаў з кухняй іншых краінаў», а таксама «дазволіць ім па-іншаму зірнуць на бежанцаў» і «даць уцекачам новыя прафэсійныя магчымасьці».

Падобныя фэстывалі праходзяць і ў іншых краінах. Сёлета ў Refufest у Празе бралі ўдзел і беларусы.

Фэст нацыянальных меншасьцяў у Празе: Беларусь прадстаўленая двойчы пад рознымі сьцягамі
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:02:08 0:00

Аднак, у Чэхіі, Refufest разглядаецца шырэй — ня толькі як гастранамічнае сьвята, але і магчымасьць пазнаёміцца з культурай іншых народаў, якія жывуць у краіне.

Як беларусы знаёмяцца ў Празе
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:02:58 0:00

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG