Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Украіна настойвае на экстрадыцыі былога «беркутаўца» Кусюка з Расеі


Украінская Генпракуратура зьвярнулася да Расеі з просьбай аб экстрадыцыі былога камандзіра кіеўскага палка спэцпадразьдзяленьня МУС Украіны «Беркут» Сяргея Кусюка. Ён быў заўважаны сярод супрацоўнікаў расейскіх праваахоўных органаў пры разгоне антыкарупцыйнага мітынгу ў Маскве 12 чэрвеня на Цьвярской вуліцы.

Сяргей Кусюк адшукваецца пракуратурай Украіны ў сувязі з падазрэньнямі ў датычнасьці да крымінальных злачынстваў. Пра гэта паведаміў начальнік дэпартамэнту спэцыяльных расьсьледаваньняў украінскай пракуратуры ў эфіры тэлеканалу «112 Украіна». У прыватнасьці, гаворка ідзе пра ўжываньне гвалту падчас выставы «Валынская разьня» у 2010 годзе і разгоне ўдзельнікаў Эўрамайдану ў лістападзе 2013 году.

Былы супрацоўнік украінскага спэцатраду «Беркут» Сяргей Кусюк быў абвешчаны ў вышук пракуратурай Украіны летам 2015 году.

XS
SM
MD
LG