Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Бэрліне адкрылі першую «лібэральную мячэць»


У Бэрліне вядомая юрыстка, змагарка за правы жанчын Сэйран Атэс адкрыла першую «лібэральная мячэць» у якой жанчыны-мусульманкі будуць маліцца разам з мужчынамі. Ініцыятары ставяць сабе за мэту зьмену іміджу ісламу ў сьвеце.

Сэйран Атэс 54 гады, яна нарадзілася ў Стамбуле ў зьмяшанай турэцка-курдзкай сямʼі. У 1984 годзе была цяжка параненая ў Бэрліне турэцкім экстрэмістам.

Адкрытая па яе ініцыятыве ў бэрлінскім раёне Маабіт мячэць носіць падвойную назву «Ібн Рушд- Гётэ мячэць» у гонар заходнеарабскага філёзафа 12-га стагодзьдзя Ібн Рушдзі, вядомага ў Эўропе таксама пад імем Авэроэс, і вялікага нямецкага паэта і пісьменьніка.

«Нам патрэбнае гісторыка-крытычнае тлумачэньне Карана, — заявіла Сэйран Атэс. — Тэкст VII-га стагодзьдзя ня можа і не павінен успрымацца літаральна. Мы выступаем за такое прачытаньне Карану, якое арыентавана на міласэрнасьць і любоў Бога і, перш за ўсё, на імкненьне да міру».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG