Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Памёр былы канцлер ФРГ Гэльмут Коль


У сваім доме ў Людвігсхафэне памёр былы канцлер ФРГ Гэльмут Коль, паведаміла агенцтва DPA​. Яму было 87 гадоў.

У сваім доме ў Людвігсхафэне ва ўзросьце 87 гадоў памёр былы канцлер ФРГ Гэльмут Коль (Helmut Kohl). Коль даўжэй за ўсіх у навейшай гісторыі Нямеччыны займаў пасаду канцлера — з 1982-га па 1998 год. Менавіта ў часе яго кіраваньня адбылося ўзьяднаньне краіны.

Коль таксама быў адным з актыўных ініцыятараў увядзеньня адзінай эўрапейскай валюты.

Ад 2008 году, пасьля траўмы, Гэльмут Коль заставаўся ў інвалідным вазку.

XS
SM
MD
LG