Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Штраф Касінераву за пятлю на «царскім гарадавым» пакінулі ў сіле


Вячаслаў Касінераў у судзе 27 красавіка 2017 году

Менскі гарадзкі суд 16 чэрвеня пакінуў у сіле прысуд анархісту Вячаславу Касінераву, перадае БелаПАН.

Раней суд Маскоўскага раёну прызначыў Касінераву штраф памерам 115 рублёў за тое, што ён павесіў пятлю на скульптуру менскага «царскага гарадавога». Пры гэтым пракурор прасіў для Касінерава 2 гады хіміі — актывіст мог стаць палітвязьнем.

Касінераў не пагадзіўся з захаваньнем штрафу Менскім гарадзскім судом, ён мае намер абскардзіць рашэньне ў вышэйшай інстанцыі:

«Проста чарговы спэктакль, — камэнтуе ён прысуд БелаПАН. — Хацеў бы адзначыць даволі аб’ектыўную і добра пастаўленую лінію абароны. Адвакат кіраваўся ў асноўным пастановамі пленумаў, нейкімі артыкуламі Канстытуцыі і гэтак далей — вельмі пісьменная была гаворка. Што тычыцца выступу пракурора, то гэта была нейкая адсябяціна».

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG