Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Звыш 40% беларускіх прадпрымальнікаў канстатуюць пагаршэньне ўмоваў дзейнасьці


Ілюстрацыйнае фота. Падчас аднаго зь мітынгаў прадпрымальнікаў у Менску. 15 лютага 2016 году
Ілюстрацыйнае фота. Падчас аднаго зь мітынгаў прадпрымальнікаў у Менску. 15 лютага 2016 году

Амаль 10% кіраўнікоў беларускіх прыватных прадпрыемстваў канстатуюць: умовы вядзеньня прадпрымальніцкай дзейнасьці ад пачатку году «значна пагоршыліся», яшчэ 33% адзначаюць, што «крыху пагоршыліся».

Гэта вынікае са штогадовага апытаньня, прысьвечанага праблемам разьвіцьця малога і сярэдняга бізнэсу ў Беларусі за 2017 год, праведзенага Лябараторыяй аксіямэтрычных дасьледаваньняў «Новак» для Інстытуту прадпрымальніцтва і мэнэджмэнту (ІПМ).

Такім чынам, у цэлым пра пагаршэньне сытуацыі заявілі без малога 43% рэспандэнтаў. Прыблізна столькі ж апытаных — 44,5% — палічылі, што ўмовы дзейнасьці засталіся бязь зьменаў, а 12% угледзелі нават некаторае паляпшэньне.

Цягам красавіка-траўня было апытана блізу паўтысячы малых і сярэдніх прадпрыемстваў прыватнай формы ўласнасьці. Рэспандэнтамі выступілі дырэктары, уласьнікі і вядучыя спэцыялісты кампаній.

На пытаньне, як зьмянілася эканамічнае становішча вашага прадпрыемства за апошні год, больш за 38% рэспандэнтаў заявілі, што яно засталося нязьменным; 32% сказалі, што крыху пагоршылася, а амаль 7% прызналіся ў «значным пагаршэньні». Адпаведна, агульную незадаволенасьць дэманструюць 40% прадстаўнікоў бізнэсу, што можна лічыць трывожным сыгналам для характарыстыкі стану прадпрымальніцкага асяродку ў Беларусі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG