Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Турэччына засудзіла на 7,5 гадоў турмы судзьдзю ААН з дыпляматычным імунітэтам


Суд у Турэччыне засудзіў судзьдзю ААН на сем з паловай гадоў турмы, прызнаўшы яго вінаватым ва ўдзеле ў тэрарыстычнай арганізацыі. Турэцкае дзяржаўнае Анаталійскае агенцтва паведаміла, што прысуд грамадзяніну Турэччыны Сэфа Акаю быў вынесены 14 чэрвеня ў Анкары.

Акай, дзейны судзьдзя Міжнароднага мэханізму для крымінальных трыбуналаў у Гаазе, быў арыштаваны ў верасьні.

Акай быў абвінавачаны ў сяброўстве ў арганізацыі FETO, якую ўзначальвае турэцкі дысыдэнт Фэтхулах Гюлен, што жыве ў ЗША. Гэтую арганізацыю ўлады Турэччыны лічаць «тэрарыстычнай».

Анкара абвінавачвае Гюлена ў арганізацыі няўдалага дзяржаўнага перавароту ў ліпені 2016 году.

Суд у Гаазе лічыць, што арышт і асуджэньне Акая парушаюць міжнароднае права, бо ён мае дыпляматычны імунітэт.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG