Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прадпрымальнікам далі магчымасьць не плаціць падаткі за час, калі яны ў турме


Ілюстрацыйнае фота. Турма ў Горадні
Ілюстрацыйнае фота. Турма ў Горадні

Савет Міністраў Беларусі прыняў пастанову аб прыпыненьні дзейнасьці індывідуальных прадпрымальнікаў. Цяпер ІП могуць або ліквідаваць суб’ект гаспадараньня, або прыпыніць яго дзейнасьць, пакуль знаходзяцца ў зьняволеньні, у тым ліку ў сьледчых ізалятарах.

Прыпыненьне дзейнасьці дазволіць прадпрымальніку не плаціць адпаведныя падаткі за час знаходжаньня ў зьняволеньні, а па выхадзе на волю аднавіць працу.

Для прыпыненьня дзейнасьці ІП мае перадаць праз адміністрацыю турмы ў рэгістрацыйны орган адпаведную заяву, якую не пазьней як праз тры дні пасьля рэгістрацыі мусяць скіраваць у рэгістрацыйны орган з суправаджальным лістом, дзе пазначаныя даты пачатку і заканчэньня зьняволеньня.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG