Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На радзіме Васіля Быкава пройдзе моладзевы летнік


14 чэрвеня ў вёсцы Бычкі Ўшацкага раёну Віцебскай вобласьці адкрываецца моладзевы летнік.

Ён арганізаваны Цэнтрам рэгіянальнага разьвіцьця — грамадзкай арганізацыяй, якая спэцыялізуецца на сацыяльных і культурных праектах.

Летнік ладзіцца ў былой вясковай школе ў вёсцы Бычкі, у якую хадзіў Васіль Быкаў, і на прылеглай тэрыторыі.

Пра праграму летніка Свабодзе распавядае адзін зь яго арганізатараў Кірыл Стаселька:

«Першая задача — падтрымаць былы школьны дом, у якім ніхто не жыве, у належным стане, а таксама добраўпарадкаваць тэрыторыю вакол.

Па-другое, мы хочам, каб прадстаўнікі розных моладзевых грамадзкіх арганізацый з розных рэгіёнаў Беларусі пазнаёміліся між сабою.

Па-трэцяе, перад моладзьдзю выступяць прамоўцы. Франак Вячорка раскажа пра стрымінг і працу з сацыяльнымі сеткамі, Вадзім Мажэйка — пра тое як у сучасных умовах фармуецца беларуская ідэнтычнасьць, Антон Астаповіч — пра гісторыка-культурную спадчыну. А таксама выступіць сьпявак Пётра Клюеў».

17 чэрвеня ўдзельнікі летніку плянуюць далучыцца да ўрачыстасьці з нагоды ўручэньня прэміі імя Васіля Быкава «За Свабоду думкі», якая адбудзецца ў Бычках.

Летнік завершыцца 18 чэрвеня.

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG