Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня: дзень народзінаў Міхася Забэйды-Суміцкага


Міхась Забэйда-Суміцкі

Падзеі 14 чэрвеня ў беларускай і сусьветнай гісторыі, а таксама афіша на сёньня.

Дзень у гісторыі

1792 – Барысаў атрымаў ад уладаў Расеі новы герб.

Герб Барысава
Герб Барысава

​ 1905 – пачалося паўстаньне каманды расейскага браняносца «Пацёмкін» на Чорным моры, адна са знакавых падзеяў рэвалюцыі 1905-1907 гадоў у Расеі.

1906 – у Беластоку адбыўся габрэйскі пагром.

1937 – у Маскве арыштаваны Мікалай Галадзед, Старшыня Савету народных камісараў БССР. Пасьля арышту ў Маскве быў скіраваны ў Менск, дзе ў часе допыту ў будынку НКВД выкінуўся з акна 5-га паверху.

1938 – заснаваны Беларускі дзяржаўны тэатар лялек.

1941 – савецкія войскі распачалі масавую дэпартацыю грамадзян Латвіі, Літвы й Эстоніі ў аддаленыя расейскія рэгіёны

1982 – перамога Брытаніі над Аргентынаю ў вайне за Фалклэнды

1995 – тэрарыстычная група Шаміля Басаева захапіла ў закладнікі каля 1600 чалавек у шпіталі гораду Будзёнаўску.

У гэты дзень нарадзіліся

1867 — Мітрафан Доўнар-Запольскі, беларускі гісторык, адзін з заснавальнікаў беларускай гістарыяграфіі.

1900 — Міхась Забэйда-Суміцкі, беларускі сьпявак.

Уладзімер Караткевіч у Празе. Зьлева – Міхась Забэйда-Суміцкі, жонка пісьменьніка Валянціна, справа – Вацлаў Жыдліцкі. 1960-я гады. Фота. С. Панізьніка.
Уладзімер Караткевіч у Празе. Зьлева – Міхась Забэйда-Суміцкі, жонка пісьменьніка Валянціна, справа – Вацлаў Жыдліцкі. 1960-я гады. Фота. С. Панізьніка.

​1928 — Чэ Гевара, аргентынскі рэвалюцыянэр, адна з цэнтральных фігур Кубінскай рэвалюцыі.

1931 — Ігар Сарокін, беларускі опэрны сьпявак, народны артыст Беларусі.

1946 — Дональд Трамп, 45-ы Прэзыдэнт ЗША.

Дональд Трамп
Дональд Трамп

1954 — Юры Курненін, беларускі футбаліст і трэнэр.

У памяці

1903 — Ян Карловіч, лінгвіст, этнограф, фальклярыст і музыказнаўца.

1920 — Макс Вэбэр, нямецкі сацыёляг, эканаміст, юрыст.

1936 — Гільбэрт Кійт Чэстэртан, брытанскі пісьменьнік і журналіст.

1986 — Хорхэ Люіс Борхэс, аргентынскі празаік, паэт і публіцыст.

XS
SM
MD
LG