Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Эўрапейскі банк дасьць грошы, каб ачысьціць ваду ў Воршы, Лідзе і Полацку


Ліда. Фота Сяргея Плыткевіча, www.planetabelarus.by
Ліда. Фота Сяргея Плыткевіча, www.planetabelarus.by

Дэпутаты Палаты прадстаўнікоў ратыфікавалі крэдытнае пагадненьне паміж Беларусьсю і Эўрапейскім банкам рэканструкцыі і разьвіцьця.

Згодна з дакумэнтам, банк выдасьць Беларусі пазыку ў памеры 21 мільён эўра. Гэтыя грошы пойдуць на мадэрнізацыю сыстэмы водазабесьпячэньня і зьніжэньне нагрузкі на навакольнае асяродзьдзе ў Воршы, Лідзе і Полацку. Банк прадаставіць крэдыт трыма траншамі на 15 гадоў.

Міністар жыльлёва-камунальнай гаспадаркі Беларусі Аляксандар Церахаў сказаў, што пазыка даецца на вельмі добрых умовах. Паводле яго, працэнт будзе залежаць ад стаўкі рэфінансаваньня банку, але ў самым горшым выпадку ён складзе 1,1% ад агульнай сумы.

Чыноўнік таксама адзначыў, што распрацоўка праекту пачалася ў 2013 годзе, а ўласна пагадненьне паміж Эўрапейскім банкам рэканструкцыі і разьвіцьця і ўрадам Беларусі падпісанае ў канцы мінулага году ў Лёндане.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG