Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Суд Кіева часова прыпыніў перайменаваньне праспэкту імем Шухевіча


Ілюстрацыйнае фота. Помнік Герою Ўкраіны Раману Шухевічу ў сяле Білагоршча Львоўскай вобласьці
Ілюстрацыйнае фота. Помнік Герою Ўкраіны Раману Шухевічу ў сяле Білагоршча Львоўскай вобласьці

Акружны адміністрацыйны суд Кіева часткова задаволіў хадайніцтва дзьвюх грамадзкіх арганізацый — «Антыфашысцкая праваабарончая ліга» і «Габрэйская праваабарончая група», якія патрабавалі прызнаць незаконнымі дзеяньні Кіеўскай гарадзкой рады ў перайменаваньні імем Рамана Шухевіча праспэкту імя генэрала Ватуціна.

У прыватнасьці, суд забараніў Кіеўскай гарадзкой радзе перадаваць на подпіс мэру сталіцы Віталю Клічко і публікаваць рашэньне пра перайменаваньне праспэкту.

Згодна з нацыянальным заканадаўствам Украіны, Кіеўская гарадзкая рада можа аспрэчыць гэтае рашэньне ў судовым парадку.

Кіеўская гарадзкая рада на паседжаньні 1 чэрвеня пры падтрымцы 69 дэпутатаў ухваліла рашэньне перайменаваць праспэкт імем Рамана Шухевіча. Заля сустрэла такія вынікі галасаваньня аплядысмэнтамі ды лёзунгамі «Слава Украіне — Героям слава!». На пасяджэньні прысутнічаў сын Шухевіча — народны дэпутат Украіны Юры Шухевіч, які падзякаваў кіеўскім дэпутатам за такое рашэньне.

Першая спроба назваць праспэкт імем Героя Ўкраіны Рамана Шухевіча адбылася няўдала ў сьнежні 2016 году. Тады адпаведную прапанову не падтрымала фракцыя «Салідарнасьць» (партыі ўкраінскага прэзыдэнта Пятра Парашэнкі).

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG