Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кітай плянуе інвэставаць у Беларусь 1 млрд даляраў і арандаваць 20 тысяч гектараў зямлі


Прэзыдэнт Беларусі Аляксандар Лукашэнка і прэзыдэнт Кітая Сі Цзіньпін падчас сустрэчы ў Пэкіне. 16 траўня 2017 году

Беларусь і Кітай дамаўляюцца аб маштабным інвэстыцыйным праекце ў аграрнай галіне ў 2017 годзе, распавядае Tut.by.

Інвэстыцыі ў Беларусь плянуюцца на 1 млрд даляраў, умовы і кірункі жа пакуль абмяркоўваюцца. Кітай цікавіць малочная вытворчасьць, інвэстар можа як збудаваць новае прадпрыемства, так і мадэрнізаваць адно зь дзейных.

Да 1 верасьня Кітай плянуе зарэгістраваць супольнае прадпрыемства па экспарце тавараў беларускай сельскай гаспадаркі ў аб’ёмах ня меней за 10 млн даляраў на месяц (пакуль увесь экспарт Беларусі ў Кітай складае 4,2 млн на квартал). Супольная кампанія можа атрымаць права выкупляць долі беларускіх сельскагаспадарчых прадпрыемстваў. Беларусь прапанавала для інвэстыцыяў Аршанскі мяса-малочны камбінат, «Малочны гасьцінец» і «Здравушку-милк», Кітай гатовы разглядзець такі варыянт.

Таксама Кітай гатовы ўзяць у арэнду 20 тысяч га зямлі ў Клімавіцкім раёне Магілёўскай вобласьці пад пабудову малочных фэрмаў на 40 тысяч галоваў, выкупіць долю ў банку «Масква-Менск» і стварыць да 1 кастрычніка ў Кітайска-беларускім індустрыяльным парку прадпрыемства для выпуску поліляктыдных пакетаў на замену плястыкавым і поліэтыленавым.

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG