Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кіраўнік Пэнтагону ня бачыць імкненьня Расеі да «пазытыўных стасункаў»


Міністар абароны ЗША Джым Мэтыс
Міністар абароны ЗША Джым Мэтыс

Джым Мэтыс лічыць, што Пуцін вырашыў стаць стратэгічным канкурэнтам ЗША, што праяўляецца ў вайсковай сфэры.

Міністар абароны ЗША Джым Мэтыс заявіў, што ня бачыць ніякіх прыкметаў таго, што Расея хоча наладзіць «пазытыўныя дачыненьні» з Вашынгтонам.

Паводле яго, Масква выбрала для сябе ролю стратэгічнага канкурэнта, паведамляе «Голас Амэрыкі».

«У гэты момант я ня бачу ніякіх прыкметаў таго, што [прэзыдэнт Расеі Ўладзімір] Пуцін хоча устанавіць пазытыўныя адносіны з намі. Але ня трэба гэта разумець так, што нашы пошукі агульных поглядаў акажуцца беспасьпяховымі», — заявіў Мэтыс, выступаючы на слуханьнях у камітэце Палаты прадстаўнікоў у пытаньнях узброеных сілаў.

«Аднак зараз ён выбраў ролю канкурэнта, стратэгічнага канкурэнта, і нам трэба рэагаваць на гэта», — сказаў ён.

Пасьля заканчэньня «халоднай вайны» ў ЗША было бясспрэчная перавага ва ўсіх вайсковых галінах, адзначыў міністар, але «сёньня ў кожнай вобласьці ідзе канкурэнцыя».

На думку Мэтыса, становішча, якое склалася, характарызуецца новым саперніцтвам вялікіх дзяржаў.

«Вяртаньне да саперніцтва вялікіх дзяржаў, адметнай асаблівасьцю якога зьяўляюцца больш агрэсіўная Расейская Фэдэрацыя, якая набірае сілы і ўздымаецца, і больш упэўнены і агрэсіўны Кітай, стварае пагрозу для міжнароднага парадку, — сказаў ён. — І Расея, і Кітай пярэчаць супраць ключавых аспэктаў міжнароднага парадку, на стварэньне якога было выдаткавана так шмат сілаў пасьля Другой сусьветнай вайны. Пярэчаньні гэтых краінаў праяўляюцца ў аспрэчваньні такіх міжнародных нормаў, як свабода мараплаўства і сувэрэнітэт дзяржаў на іх пэрыфэрыі».

Старшыня Аб’яднанага камітэту начальнікаў штабоў узброеных сілаў ЗША Джозэф Данфард са свайго боку дадаў, што ЗША і Расея знаходзяцца ў адносінах сапернікаў.

«Сёньня Расея працягвае інвэставаць ва ўвесь спэктар магчымасьцяў стрымліваньня нашай здольнасьці пашыраць вайсковую прысутнасьць у Эўропе і выконваць нашы абавязаньні перад саюзьнікамі ў NATO, — сказаў Данфард. — Гэтыя кірункі інвэстыцыяў уключаюць звычайную зброю вялікай далёкасьці, сродкі для вядзеньня вайны ў кібэрпрасторы і космасе, сродкі радыёэлектроннай барацьбы, сухапутныя і ваенна-марскія сілы. Расея таксама мадэрнізуе ўсе элемэнты сваёй ядзернай трыяды і нестратэгічную ядзерную зброю».

На думку Данфарда, дзякуючы ўсяму гэтаму «Расея хоча атрымаць магчымасьць супрацьстаяць пашырэньню вайсковай прысутнасьці ЗША і NATO і падарваць цэласнасьць альянсу NATO».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG