Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Кіеве выказалі пратэст супраць расейскіх манэўраў у Беларусі

  • Паўло Зубʼюк

Сёньня у Кіеве адбылася прэсавая канферэнцыя, у якой удзельнічалі прадстаўнікі беларускага Руху салідарнасьці «Разам» Вячаслаў Сіўчык ды Алена Таўстая, а з украінскага боку — лідэр Добраахвотніцкага руху ОУН Мікола Каханоўскі і палітык з Усеўкраінскага аб’яднаньня «Свабода» Юры Сірацюк.

Як заявіў Вячаслаў Сіўчык, галоўнай мэтай было агучыць пратэст Руху салідарнасьці «Разам» супраць заплянаваных на верасень у Беларусі расейскіх манэўраў «Захад-2017», а таксама «выказаць пратэст Аляксандру Лукашэнку за тую брутальную зачыстку беларускіх асяродкаў, якую яны ажыцьцяўляюць пачынаючы зь вясны. Гэта і Справа патрыётаў, гэта і масавыя адміністрацыйныя арышты прадстаўнікоў грамадскае супольнасьці, гэта і ўвогуле ціск на ўсіх беларусаў, ня толькі апазыцыю — вельмі брутальныя мэтады структуры Лукашэнкі ўжываюць на працягу апошніх месяцаў».

Вячаслаў Сіўчык
Вячаслаў Сіўчык

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG