Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЗША асудзілі масавыя затрыманьні мірных пратэстоўцаў у Расеі


Шон Спайсэр
Шон Спайсэр

Вашынгтон асуджае масавыя затрыманьні мірных пратэстоўцаў на акцыях у расейскіх гарадах, заявіў афіцыйны прадстаўнік Белага дому Шон Спайсэр. «Грамадзяне Расеі, як і ўсе людзі, вартыя ўраду, які падтрымлівае адкрытасьць у выказваньні меркаваньняў», — заявіў Спайсэр.

ЗША заклікаюць Маскву вызваліць затрыманых.

У панядзелак у Расеі прайшлі масавыя маніфэстацыі супраць карупцыі. У Маскве і Санкт-Пецярбургу мітынгі не былі ўзгодненыя з уладамі. У МУС Расеі заявілі, што затрыманыя больш за 150 чалавек. Паводле дадзеных «ОВД-Инфо», былі затрыманыя ня менш за 730 чалавек у Маскве. Раней паведамлялася, што ў Пецярбургу колькасьць затрыманых набліжаецца да 500. Як мінімум адна ўдзельніца акцыі ў Маскве ў выніку зьбіцьця АМАПам шпіталізаваная.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG