Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ва Ўкраіне набывае моц закон аб забароне георгіеўскіх стужак


Ілюстрацыйнае фота

Прэзыдэнт Украіны Пятро Парашэнка падпісаў зьмены ў Кодэкс аб адміністрацыйных правапарушэньнях пра забарону вырабу і прапаганды георгіеўскай стужкі.

Вярхоўная Рада Ўкраіны ўхваліла адпаведны закон сёлета 16 траўня.

Цяпер, згодна з новымі заканадаўчымі зьменамі, дэманстрацыя або нашэньне георгіеўскай стужкі ці яе малюнку будуць карацца штрафам у памеры ад 850 да 2550 грыўняў (ад 30 да 100 даляраў у эквіваленце).

У выпадку паўторнага парушэньня заканадаўства штраф можа быць павялічаны да 5100 грыўняў, магчымы нават арышт тэрмінам на 15 сутак з канфіскацыяй георгіеўскай стужкі і прадметаў зь яе выявай.

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG