Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На выбарах у Косаве перамагае кааліцыя былога палявога камандзіра, якога вінавацяць у ваенных злачынствах


На парлямэнцкіх выбарах у Косаве перамагае кааліцыя пад кіраўніцтвам былога прэмʼера і былога палявога камандзіра косаўскіх албанцаў Рамуш Харадыная. У кааліцыю ўваходзяць прапрэзыдэнцкая «Дэмакратычная партыя Косава» і «Альянс за будучыню Косава», кіраўніком якога зьяўляецца Харадынай.

Па дадзеных цэнтральнай выбарчай камісіі, кааліцыя Харадыная атрымлівае амаль 35 працэнтаў галасоў выбаршчыкаў.

Апазыцыйная левая партыя «Самавызначэньне» атрымлівае прыкладна 27 працэнтаў галасоў. «Дэмакратычны саюз Косава» прэмʼер-міністра Ісы Мустафы набірае каля 26 адсоткаў галасоў.

Харадынаю 48 гадоў. У 1998-1999 гадах ён камандаваў Арміяй вызваленьня Косава падчас вайны з Сэрбіяй. Сэрбія абвінавачвае яго ў зьдзяйсьненьні ваенных злачынстваў, аднак ваенны трыбунал у Гаазе двойчы апраўдаў Харадыная.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG