Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Грамадзяне на рэфэрэндуме захацелі, каб Пуэрта-Рыка стаў 51-м штатам ЗША


Грамадзяне неінкарпараванай тэрыторыі ЗША Пуэрта-Рыка на рэфэрэндуме 11 чэрвеня прагаласавалі за зварот да Кангрэсу з мэтай зрабіць карыбскі востраў 51-м штатам ЗША.

Згодна з вынікамі рэфэрэндуму, рашэньне пра «дзяржаўнасьць» у складзе ЗША падтрымалі 97,2 адсотка грамадзян (больш за 480 000 чалавек), пры гэтым 1,5% выказаліся за незалежнасьць вострава і 1,3 адсотка наагул не захацелі мяняць яго статус.

Яўка выбарнікаў склала толькі 23 адсоткі зь ліку 2,2 мільёна зарэгістраваных выбарнікаў.

Такая нізкая актыўнасьць была выкліканая заклікамі байкатаваць рэфэрэндум з боку апазыцыйных партыяў, які яны называлі «неістотнай падзеяй», «цыркам» і «маскарадам».

Дзейны губэрнатар Пуэрта-Рыка Рыкарда Расэлі заклікаў грамадзян падтрымаць статус вострава як 51-га штату ЗША.

Рэфэрэндум супаў з 100-гадовым юбілеем, калі Амэрыка надала пуэртарыканцам грамадзянства ЗША. Аднак жыхарам вострава не дазволена галасаваць на прэзыдэнцкіх выбарах, і таксама яны маюць абмежаванае прадстаўніцтва ў Кангрэсе. Нягледзячы на вынікі рэфэрэндуму, менавіта Кангрэс ЗША прымае любыя рашэньні аб зьменах у палітычным статусе тэрыторыі.

Апошнія гады Пуэрта-Рыка перажывае сур’ёзныя эканамічныя праблемы, дзяржаўны доўг вострава складае 730 мільярдаў даляраў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG