Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Двое дарадцаў Тэрэзы Мэй сышлі ў адстаўку


Тэрэза Мэй
Тэрэза Мэй

У Вялікабрытаніі абвясьцілі аб сыходзе са сваіх пасадаў двое найбліжэйшых дарадцаў прэм’ер-міністаркі Тэрэзы Мэй — Нік Тымаці і Фіёна Гіл.

Гэта адбылося на наступны дзень пасьля абвяшчэньня вынікаў выбараў, на якіх Кансэрватыўная партыя страціла месцы ў Палаце абшчын. Многія кансэрватары абвінавацілі дарадцаў Мэй ў адноснай няўдачы партыі на выбарах, у тым ліку ў грубых памылках пры правядзеньні выбарчай кампаніі. На яе пачатку рэйтынг кансэрватараў быў вышэйшы, чым у лейбарыстаў, амаль на 20 адсоткаў, аднак да дня выбараў разрыў рэзка скараціўся, што прывяло да нечаканых паразаў кандыдатаў ад кансэрватараў у шэрагу акругаў.

Тэрэза Мэй застаецца лідэрам Кансэрватыўнай партыі і будзе спрабаваць сфармаваць урад. Калі кансэрватары будуць мець падтрымку сваіх традыцыйных саюзьнікаў — Дэмакратычнай уніянісцкай партыі Паўночнай Ірляндыі, — гэты кабінэт зможа атрымаць вотум даверу ў Палаце абшчын. Перамовы аб супрацоўніцтве дзьвюх партый ужо пачаліся.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG