Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кіраўнік Эўракамісіі: ЗША не зацікаўленыя бясьпекай Эўропы


Жан-Клёд Юнкер

Кіраўнік Эўрапейскай камісіі Жан-Клёд Юнкер лічыць, што Злучаныя Штаты больш не зацікаўленыя ў забесьпячэньні бясьпекі Эўропы. Ён выступіў на канфэрэнцыі ў Празе ў падтрымку ўмацаваньня супрацоўніцтва краінаў Эўразьвязу ў сфэры абароны.

«У нас няма іншага выбару, акрамя як абараняць уласныя інтарэсы на Блізкім Усходзе, а таксама ў пытаньнях зьмены клімату і гандлёвых пагадненьняў», — адзначыў Юнкер.

Ён падкрэсьліў, што пляны абароннай інтэграцыі ў рамках Эўразьвязу не накіраваныя на паслабленьне NATO. Адмова ад супрацоўніцтва з Паўночнаатлянтычным альянсам, паводле яго, была б катастрофай для Эўропы.

Раней супраць стварэньня ўласнай сыстэмы абароны Эўразьвязу выступала Вялікабрытанія, баючыся сустрэць супраціў ЗША і NATO.

Пра тое, што Эўропа павінна менш спадзявацца на сваіх саюзьнікаў, у канцы траўня заявіла канцлерка Нямеччыны Ангела Мэркель. У адказ прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп раскрытыкаваў Нямеччыну за недастатковыя выдаткі на абарону і ўзносы ў бюджэт NATO. На нядаўнім саміце «Вялікай сямёркі» паміж лідэрамі дзяржаваў паўсталі рознагалосьсі ў пытаньні глябальнай зьмены клімату і адносна палітыкі пратэкцыянізму.

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG