Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Тэрэза Мэй сфармуе ўрад і пачне перамовы аб Брэкзыце


Тэрэза Мэй выступае ў сваёй рэзыдэнцыі на Даўнінг-Стрыт у Лёндане
Тэрэза Мэй выступае ў сваёй рэзыдэнцыі на Даўнінг-Стрыт у Лёндане

Прэм’ер-міністар Вялікабрытаніі Тэрэза Мэй сфармуе новы брытанскі ўрад, каб пачаць перамовы аб Брэкзыце 19 чэрвеня. Мэй створыць кааліцыю з Дэмакратычнай юніянісцкай партыяй Паўночнай Ірляндыі. Пра гэта яна заявіла, выступаючы з прамовай у сваёй рэзыдэнцыі на Даўнінг-стрыт.

Прэм’ерка Брытаніі паабяцала даць паліцыі і спэцслужбам больш паўнамоцтваў для барацьбы з тэрарызмам. Паводле Мэй, у бліжэйшыя пяць гадоў яна забясьпечыць Брытаніі стабільнасьць. Умовы, якіх Мэй плянуе дамагчыся падчас перамоваў аб Брэкзыце, будуць задавальняць патрэбы ўсіх пластоў насельніцтва Злучанага Каралеўства, заявіла прэм’ер-міністар.

На датэрміновых парлямэнцкіх выбарах у Вялікабрытаніі ніводная фракцыя не атрымала большасьці. Партыя Мэй — кансэрватары — страцілі 12 месцаў у парлямэнце. Па выніках галасаваньня ў Злучанага Каралеўства будзе так званы «падвешаны» парлямэнт. Супернік прэм’ер-міністра — лідэр лейбарыстаў Джэрэмі Корбін — заклікаў Мэй падаць у адстаўку. Яна ў адказ заявіла, што сыходзіць са сваёй пасады не зьбіраецца.

Склікаўшы датэрміновыя выбары, лідэр кансэрватараў Тэрэза Мэй спадзявалася ўмацаваць свае пазыцыі перад перамовамі па выхадзе з Эўразьвязу. Але вынікі яе партыі толькі пагоршыліся.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG