Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Газэта выборча»: Трамп у ліпені можа наведаць Польшчу, гэта пацьвердзілі 4 крыніцы


Паводле «Выборчай», гэтую інфармацыю пачулі амбасадары краінаў Цэнтральнай Эўропы на сустрэчы ў офісе прэзыдэнта Анджэя Дуды. Чатыры дыпляматычныя крыніцы пацьвердзілі гэта газэце.

У Вроцлаве 6 і 7 ліпеня пройдзе форум «Краінаў трох мораў» — гэта 12 краінаў, сябраў ЭЗ, якія месьцяцца ў трохкутніку Адрыятычнага, Балтыйскага і Чорнага мораў. Польская дыпляматыя ўжо некалькі месяцаў рабіла высілкі, каб запрасіць на гэты форум прэзыдэнта ЗША.

Інфармаваныя крыніцы пацьвердзілі «Выборчай», што Дональд Трамп, які будзе прысутнічаць 7 ліпеня на саміце G-20 у Гамбургу, мог бы па дарозе завітаць у Вроцлаў.

Паводле крыніцаў «Выборчай», такім чынам Белы Дом мог бы разьвеяць уражаньне, што новы прэзыдэнт ЗША нібыта не зацікаўлены ў бясьпецы рэгіёну.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG