Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Трамп назваў імя кандыдата на дырэктара ФБР


Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп абвясьціў пра намер прапанаваць на пасаду дырэктара ФБР кандыдатуру Крыстафэра Рэя. Пра гэта амэрыканскі лідэр напісаў у сераду на сваёй старонцы ў «Твітэры».

«Сёньня я прапаную кандыдатуру Крыстафэра Рэя, чалавека зь бездакорнай рэпутацыяй, у якасьці новага дырэктара ФБР. Падрабязнасьці пазьней», — напісаў Трамп.

Крыстафэр Рэй — прафэсійны юрыст. Працаваў у Дэпартамэнце юстыцыі падчас прэзыдэнтуры Джорджа Буша-малодшага.

9 траўня Трамп адправіў былога дырэктара ФБР Джэймса Коўмі ў адстаўку, падкрэсьліўшы, што не задаволены яго працай. Коўмі быў прызначаны на пасаду кіраўніка ФБР улетку 2013 года папярэдняй адміністрацыяй ЗША Барака Абамы.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG