Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Казахскага апазыцыянэра, які зьбіраўся пачаць кампанію супраць Назарбаева, завочна прысудзілі да 20 гадоў турмы


Суд Алма-Аты завочна асудзіў на 20 гадоў пазбаўленьня волі былога кіраўніка БТА Банка і апазыцыянэра Мухтара Аблязава.

Акрамя гэтага, у прысудзе гаворыцца пра канфіскацыю маёмасьці экс-банкіра, забарону на працягу трох гадоў займацца прафэсійнай дзейнасьцю і штраф у памеры 300 месячных разьліковых паказчыкаў, што складае больш за 2100 даляраў.

Аблязаў быў прызнаны вінаватым у зьдзяйсьненьні злачынстваў па шасьці артыкулах Крымінальнага кодэксу Казахстана, у тым ліку: стварэньне злачыннай супольнасьці, растрата чужой маёмасьці, легалізацыя сродкаў, атрыманых злачынным шляхам, злоўжываньне паўнамоцтвамі.

Сам экс-банкір на працэсе не прысутнічаў, паколькі ўжо некалькі гадоў знаходзіцца ў Францыі.

Экс-міністар энэргетыкі Казахстану, апазыцыянэр Мухтар Аблязаў заявіў аб адраджэньні руху «Дэмакратычны Выбар Казахстану» і заклікае ўступаць у яго прыхільнікаў, якія «хочуць змагацца з рэжымам».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG