Амэрыканскія сэнатары заслухаюць 7 чэрвеня паказаньні вышэйшых службовых асобаў са службаў бясьпекі з нагоды расьсьледаваньня ФБР пра меркаванае ўмяшаньні Расеі ў прэзыдэнцкія выбары ў ЗША летась і аб наступствах адстаўкі былога дырэктара ФБР Джэймса Коўмі.
Паведамляецца, што ў слуханьнях у Сэнаце ЗША будуць прадстаўлены паказаньні дзейнага дырэктара ФБР Эндру Маккейба, дырэктара Нацыянальнай выведкі Дэна Коатса, дырэктара Агенцтва нацыянальнай бясьпекі Майка Роджэрса і намесьніка генэральнага пракурора Рода Розэнштэйна.
Чакаецца, што 8 чэрвеня ў сэнацкім камітэце выступіць былы дырэктар ФБР Джэймс Коўмі, які не паказваўся публічна з часу, як 9 траўня прэзыдэнт Дональд Трамп звольніў яго. Чакаецца, што Коўмі будуць зададзеныя пытаньні пра абставіны яго звальненьня, а таксама, што ён пракамэнтуе паведамленьні ў СМІ, у якіх сьцьвярджаецца, што Трамп, магчыма, аказаў ціск на Коўмі, каб адкласьці расьсьледаваньне адносна ролі Расеі ў выбарчай кампаніі.
Трамп абвяргае, што прасіў Коўмі спыніць расьсьледаваньне ў дачыненьні да Майкла Фліна, аднаго зь некалькіх чальцоў яго каманды, чые адносіны з расейскімі чыноўнікамі выклікалі падазрэньні.