Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кангрэсмэны ЗША патрабуюць пакараць ахоўнікаў Эрдагана за бойку


Дэманстрацыя ў Вашынгтоне супраць візыту прэзыдэнта Турэччыны Эрдагана, 16 траўня 2017
Дэманстрацыя ў Вашынгтоне супраць візыту прэзыдэнта Турэччыны Эрдагана, 16 траўня 2017

Палата прадстаўнікоў Кангрэсу ЗША 6 чэрвеня аднагалосна заклікала выставіць крымінальныя абвінавачаньні ў дачыненьні да супрацоўнікаў службы бясьпекі прэзыдэнта Турэччыны Рэджэпа Эрдагана, якія ў мінулым месяцы напалі на пратэстоўцаў у Вашынгтоне. У рэзалюцыі Палаты прадстаўнікоў, прынятай 397 галасамі, выказваецца абурэньне «жорсткім» нападам на мірных дэманстрантаў 16 траўня перад рэзыдэнцыяй амбасадара Турэччыны, у выніку чаго 11 чалавек атрымалі раненьні.

«Некалькі узброеных турэцкіх супрацоўнікаў службы бясьпекі зьбівалі і штурхалі нагамі няўзброеных дэманстрантаў», — гаворыцца ў рэзалюцыі, вытрыманай у вельмі рэзкім тоне.

«Любыя службовыя асобы турэцкай службы бясьпекі, якія кіравалі, кантралявалі або ўдзельнічалі ў намаганьнях турэцкіх сіл бясьпекі па незаконным спыненьні мірных пратэстаў…, павінны быць абвінавачаныя і прыцягнуты да адказнасьці ў адпаведнасьці з заканадаўствам Злучаных Штатаў», — гаворыцца ў рэзалюцыі.

Аналягічная мера, зьвязаная з інцыдэнтам, праходзіць праз Сэнат ЗША, але незразумела, ці прывядзе прыняцьце рэзалюцыі да якіх-небудзь арыштаў. Целаахоўнікі Эрдагана, абвінавачаныя ў нападах, вярнуліся ў Турэччыну.

Вашынгтонская паліцыя і іншыя афіцыйныя асобы ЗША абвінавацілі супрацоўнікаў службы бясьпекі Эрдагана ў нападзе на невялікую групу пракурдзкіх дэманстрантаў падчас візыту Эрдагана.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG