Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЗША маюць намер шукаць сфэры ўзаемных інтарэсаў з Расеяй


Дзяржсакратар ЗША Рэкс Тылерсан
Дзяржсакратар ЗША Рэкс Тылерсан

Дзярждэпартамэнт пракамэнтаваў заяву Тылерсана пра спробы наладжваньня стасункаў з Масквой.

ЗША пацьвердзілі намер адстойваць свае інтарэсы і каштоўнасьці ў стасунках з Расеяй, але адначасова гатовыя шукаць сфэры ўзаемнага інтарэсу, у якіх магчымае двухбаковае супрацоўніцтва.

«Мы хочам знайсьці вобласьці ўзаемнай інтарэсу, дзе мы можам працаваць разам. Але важна адзначыць, што ў тых галінах, дзе нашы пазыцыі з Расеяй не супадаюць, мы будзем і далей адстойваць нашы інтарэсы, нашы каштоўнасьці і каштоўнасьці нашых партнэраў», — заявіла прадстаўніца Дзярждэпартамэнту Гэзэр Наўэрт «Голасу Амэрыкі».

Адной з такіх абласьцей, дзе ЗША і Расея могуць працаваць разам, адзначыла яна, зьяўляецца барацьба з групоўкай «Ісламская дзяржава».

Камэнтар Наўэрт стаў адказам на просьбу «Голасу Амэрыкі» растлумачыць заяву дзяржсакратара Рэкса Тылерсана, зробленую ў Новай Зэляндыі аб тым, што прэзыдэнт Дональд Трамп прасіў яго працягваць працу ў аднаўленьні амэрыкана-расейскіх дачыненьняў і не дапусьціць, каб гэтаму перашкодзіла палітычная шуміха вакол расьсьледаваньняў, якія ідуць.

На прэс-канфэрэнцыі ўва Ўэлінгтане Тылерсана спыталі, наколькі ён занепакоены тым, што палітычны крызіс у ЗША можа прывесьці да зьняцьця адміністрацыі Трампа.

«Я не магу пракамэнтаваць гэта, паколькі ня маю непасрэднай інфармацыі», — адказаў ён.

«Прэзыдэнт дакладна сказаў мне, што мы не павінны дапусьціць, каб падзеі, якія адбываюцца ў нас у палітычнай сфэры, заміналі працу, якая тычыцца гэтых узаемаадносін, якую трэба весьці. Ён таксама выразна сказаў, што мы можам дамагчыся прагрэсу. Ва ўсіх гэтых іншых рэчах я ня ўдзельнічаю», — сказаў Тылерсан пасьля сустрэчы з прэм’ер-міністрам Новай Зэляндыі Білам Інглішам.

У студзені амэрыканскія выведныя ведамствы прыйшлі да высновы аб тым, што Масква спрабавала паўплываць на зыход выбараў у ЗША на карысьць Трампа, у тым ліку з дапамогай узлому перапіскі высокапастаўленых дэмакратаў. Крэмль абвяргае гэтыя абвінавачваньні.

Трамп адмаўляе наяўнасьць змовы з Расеяй, аднак расьсьледаваньні, якія вядуць ФБР і Кангрэс, азмрочваюць першыя месяцы ягонага прэзыдэнцтва.

Тым часам былы амбасадар ЗША ва Ўкраіне, супрацоўнік Інстытуту Брукінгса Стывен Пайфэр заявіў «Голасу Амэрыкі», што патэнцыйна выбухованебясьпечныя расьсьледаваньня могуць ускладніць спробы Тылерсона наладзіць дачыненьні з Расеяй.

«Думаю, ён можа паспрабаваць, але мяркую, што з палітычнага пункту гледжаньня гэта нерэальна, — сказаў Пайфэр. — Ці можна сказаць, што над адміністрацыяй навісае хмара, зьвязаная са стасункамі з Расеяй».

«Я б сказаў, што ў значнай ступені яны самі вінаватыя, таму што, на жаль, прэзыдэнт і Белы дом рэагуюць на гэтую заклапочанасьць так, што здаецца, быццам яны спрабуюць нешта ўтаіць», — дадаў ён.

Паводле Пайфэра, ён быў вельмі расчараваны тым, што прэзыдэнт Трамп на травеньскім саміце NATO ў Брусэлі не пацьвердзіў публічна адданасьць ЗША артыкулу 5-й Дамовы аб NATO, у якой зафіксаваны прынцып калектыўнай абароны, хоць пра гэта заяўляў практычна кожны высокапастаўлены чалец яго кабінэта, зьвязаны з гэтай сфэрай.

«Думаю, гэта была памылка, якая павышае рызыкі, верагодна, нямоцна, трошкі, што ў выпадку крызісу рускія могуць падумаць, што, можа быць, амэрыканцы ня будуць уцягвацца ў яго. А мы ня хочам, каб у расейцаў узьнікалі такія думкі», — сказаў Пайфэр.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG