Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сэнат ЗША вывучае магчымасьці ўзмацненьня жорсткасьці антырасейскіх санкцыяў


Вядомыя прадстаўнікі абедзьвюх партыяў у верхняй палаце Кангрэсу разглядаюць пэрспэктывы прымяненьня новых санкцыяў да Расеі ў адказ на шматлікія атакі расейскіх хакераў на ЗША і ўмяшаньне Крамля ў леташнюю перадвыбарчую кампанію. Пра гэта паведамляе выданьне Politico са спасылкай на дасьведчаную крыніцу ў Сэнаце.

Санкцыі могуць быць уведзеныя асобным заканадаўчым актам або ў якасьці папраўкі да закону аб пашырэньні санкцыйнага рэжыму ў дачыненьні да Ірану. Выданьне лічыць больш верагодным другі сцэнар, ён будзе ўнесены на разгляд ужо ў канцы гэтага тыдня. Яго падтрымліваюць рэспубліканцы Джон Маккейн і Ліндсі Грэм і лідэр Дэмакратычнай фракцыі ў Сэнаце Чарльз Шумэр. Да прыняцьця дадатковых штрафных захадаў супраць Расеі схіляецца таксама намесьнік старшыні Міжнароднага камітэту дэмакрат Бэн Кардын. Лідэр большасьці ў Сэнаце Мітч Макконэл пазначыў сваю пазыцыю ў дачыненьні антырасейскіх санкцыяў яшчэ да інаўгурацыі Дональда Трампа, заявіўшы: «Расея нам ня сябар».

Новы пакет санкцыяў, піша Politico, можа быць скіраваны супраць канкрэтных расейскіх прадстаўнікоў або заключацца ў наданьні ужо дзейным абмежавальным захадам, уведзеным указамі Барака Абамы, сілы закону, што абцяжарыць іх адмену адміністрацыяй Трампа.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG