Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Маладэчне пачалі збор подпісаў за беларускамоўныя групы і клясы ў садках і школах


Вучаніцы беларускай клясы ў Магілёве
Вучаніцы беларускай клясы ў Магілёве

У Маладэчне сябры «Беларускай хрысьціянскай дэмакратыі» і «Маладыя хрысьціянскія дэмакраты» зьбіраюць подпісы, каб у заяву пры пастаноўцы на улік у дзіцячы садок уключыць выбар мовы навучаньня, а таксама забясьпечыць наяўнасьць у кожным садку і школе беларускамоўных групаў і клясаў.

Як адзначыў мясцовы каардынатар БХД Раман Ганчароў, людзі рэагуюць станоўча, адгукаюцца, ставяць подпісы.

Ён нагадаў, што, згодна з артыкулам 17 Канстытуцыі Беларусі дзяржаўнымі мовамі зьяўляюцца беларуская і расейская.

У адпаведнасьці з артыкулам 50 Асноўнага закону, дзяржава гарантуе выбар мовы выхаваньня і навучаньня, а згодна з артыкулам 90 Кодэксу «Аб адукацыі» дзяржава павінна стварыць умовы для рэалізацыі гэтага права, у тым ліку забясьпечыць разьвіцьцё сетак установаў адукацыі (клясаў, групаў, плыняў) зь беларускай і расейскай мовамі, выданьнем літаратуры, падручнікаў і вучэбных дапаможнікаў.

«Аднак на практыцы такое канстытуцыйнае права грамадзянаў Беларусі груба парушаецца. Пра гэта сьведчыць вельмі малая колькасьць беларускамоўных групаў у дзіцячых садках і школах. Нездарма ў 2009 годзе UNESCO унесла беларускую ў сьпіс моваў, якім пагражае зьнікненьне», — падкрэсьліў Раман Ганчароў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG