Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Байцы NATO адпрацоўваюць абарону «Сувалкаўскага калідора»


Слуп на мяжы Польшчы, Літвы і Калінінградзкай вобласьці Расеі

Вайскоўцы NATO, якія дысьлякуюцца ў Літве і Польшчы, на наступным тыдні правядуць трэніроўку па абароне так званага «Сувалкаўскага калідору», па якім у выпадку ваеннага крызісу ў краіны Балтыі можа прыйсьці падтрымка саюзьнікаў.

Як паведамляе DELFI, у вучэньнях мяркуецца задзейнічаць да паўтары тысячы літоўскіх, польскіх, брытанскіх і амэрыканскіх вайскоўцаў, а таксама вайсковую тэхніку і верталёты.

Апэрацыя зьяўляецца часткай міжнародных вучэньняў «Жалезны воўк».

Камандуючы Сухапутнымі войскамі Літвы брыгадны генэрал Вальдэмарас Рупшыс паведаміў, што адна з галоўных задачаў — адпрацоўкапрыбыцьця саюзьнікаў у Літву. «Гэта чыста тактычная працэдура: як яны пераходзяць нашу мяжу, праз кантраляваную нашымі сіламі тэрыторыю, заходзяць углыб тэрыторыі Літоўскай Рэспублікі», — паведаміў генэрал.

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG