Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Чарнагорыя становіцца 29-м сябрам NATO


Чарнагорыя 5 чэрвеня афіцыйна стане 29-й дзяржавай-сябрам NATO.

Афіцыйнае ўступленьне Чарнагорыі ў NATO адбудзецца на цырымоніі ў Дзяржаўным дэпартамэнце ЗША ў Вашынгтоне ў 19:00 паводле менскага часу, дзе плянуецца ўдзел генэральнага сакратара альянсу Енса Столтэнбэрга і прэмʼер-міністра Чарнагорыі Душка Маркавіча.

Далучэньне да арганізацыі краін Паўночнаатлянтычнага дагавора адбываецца на фоне працяглага ціску на гэтую балканскую дзяржаву з боку Масквы. «Мы вітаем прэмʼер-міністра Маркавіча за нашым сталом. Чарнагорыя становіцца 29-м сябрам нашай сямʼі. Гэта зьяўляецца выразным сыгналам, што дзьверы NATO застаюцца адкрытымі для дзяржаваў, якія падзяляюць нашыя каштоўнасьці і хочуць далучыцца да пасьпяховага альянсу ў гісторыі », — заявіў нядаўна генэральны сакратар NATO Енс Столтэнбэрг. Сьцяг Чарнагорыі ўпершыню вывесяць у штаб-кватэры NATO ў Брусэлі 7 чэрвеня.

У канцы красавіка парлямэнт Чарнагорыі ратыфікаваў пагадненьне аб сяброўстве ў NATO, што зьяўляецца гістарычным паваротам гэтай краіны ў бок Захаду. Гэтаму супрацьстаялі Расея і прарасейскія палітычныя партыі ў Чарнагорыі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG