Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пад Берасьцем адбудзецца беларуска-расейска-сэрбскае вучэньне спэцназу


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Сумеснае беларуска-расейска-сэрбскае тактычнае вучэньне «Славянскае братэрства-2017» пройдзе на палігоне «Берасьцейскі» і ўчастку ракі Мухавец у Берасьцейскім раёне 6-15 чэрвеня.

Пра гэта паведамляе БЕЛТА са спасылкай на Мінабароны Беларусі.

У вучэньні возьмуць удзел падразьдзяленьні 38-й асобнай гвардзейскай дэсантна-штурмавой брыгады сіл спэцыяльных апэрацыяў Узброеных Сіл Беларусі, 76-й гвардзейскай дэсантна-штурмавой дывізіі Паветрана-дэсантных войскаў Узброеных Сіл Расейскай Фэдэрацыі і Спэцыяльнай брыгады Ўзброеных Сіл Рэспублікі Сэрбія.

Кіраваць вучэньнем будзе камандуючы сіламі спэцыяльных апэрацыйяў Узброеных Сіл Беларусі генэрал-маёр Вадзім Дзенісенка.

Вайскоўцам трох краінаў трэба будзе адпрацаваць пытаньні падрыхтоўкі і вядзеньня спэцыяльных дзеяньняў сумеснымі падразьдзяленьнямі ў ходзе выкананьня задач па барацьбе з тэрарызмам.

Апроч гэтага вайскоўцы азнаёмяцца з гістарычнымі месцамі і культурнымі традыцыямі Беларусі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG