Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лідэр рэйтынгу самых пітушчых краін сьвету Літва абмяжоўвае ўжываньне алькаголю


У Літве, якая лідзіруе ў рэйтынгу самых пітушчых краін сьвету, вырашана падняць ўзрост, зь якога дазволена ўжываць алькаголь. Цяпер літоўцам дазволена піць з 18 гадоў, а з наступнага году плянку ўздымуць на два гады.

З 2018 гадоў ў Літве, якая, паводле дадзеных Сусьветнай арганізацыі аховы здароўя, зьяўляецца лідэрам у спажываньні алькаголю, сьпіртныя напоі змогуць купляць і спажываць толькі асобы, якія дасягнулі 20-гадовага ўзросту. Пра гэта інфармуе агенцтва «Интерфакс».

Прымаючы ў чацьвер асобныя папраўкі ў закон аб кантролі над алькаголем, Сойм адхіліў прапанову не мяняць існуючы парадак і дазволіць спажываньне алькаголю з 18 гадоў, перадае агенцтва BNS.

У Сойме будзе патрэбнае яшчэ апошняе галасаваньне па законе ў цэлым. «Ня варта атаясамліваць (спажываньне алькаголю) са службай у арміі, з магчымасьцю заключыць шлюб, стварыць сям’ю », - заявіў міністар аховы здароўя Аўреліюс Вярыга, адказваючы на заўвагу лібэралкі Аўшрыне Армоанайце пра тое, чаму такі недавер да людзей. Паводле яго слоў, гэта толькі пытаньне часу, калі Польшча, Латвія і Эстонія зробяць так, як Літва, і дазволяць спажываньне алькаголю толькі з 20 гадоў.

У траўні прадстаўнік Сусьветнай арганізацыі аховы здароўя (СААЗ) Гаўдэн Галеэ паведаміў, што, як сьведчаць дадзеныя 2016 году, жыхары Літвы зьяўляюцца сусьветнымі лідэрамі ў спажываньні алькаголю. Паводле дадзеных СААЗ, у 2016 годзе ў Літве на аднаго чалавека ва ўзросьце 15 гадоў і старэй прыйшлося ў сярэднім 18,2 літра абсалютнага алькаголю — на 2 літры больш, чым у 2015 годзе.

«Гэта, паводле найноўшых падлікаў, робіць яе (Літву) найбуйнейшым п’яніцам Эўропы, а таксама самай пітушчай краінай сьвету», — заявіў Галеа.

Беларусь, якая займае другое месца, Літва апярэджвае на 1,8 літра, а Расею, якая традыцыйна вылучаецца высокім узроўнем спажываньня алькаголю, — на 4,3 літра.

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG