Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Майкл Флін прадставіць Сэнату інфармацыю пра «ўмяшаньне Расеі»


Майкл Флін
Майкл Флін

Былы дарадца прэзыдэнта ЗША Дональда Трампа гатовы супрацоўнічаць з Сэнатам па справе аб сувязях з Расеяй. Пра гэта са спасылкай на ўласныя крыніцы паведамляе агенцтва Associated Press.

Флін прадставіць у сэнацкі камітэт выведкі дакумэнты па справе аб умяшаньні Расеі ў амэрыканскія выбары ў лістападзе летась. Раней ён адмаўляўся даваць паказаньні на слуханьнях, спасылаючыся на права ня сьведчыць супраць сябе. Дакумэнты, якія перадасьць Флін, датычныя дзьвюх ягоных кампаніяў.

Трамп звольніў Фліна ў лютым пасьля абвінавачваньняў у тым, што ён схаваў ад уладаў свае кантакты з паслом Расеі ў Вашынгтоне. Паводле СМІ, дарадца Трампа яшчэ да інаўгурацыі абмяркоўваў з расейскім чыноўнікам магчымасьці адмены санкцый супраць Масквы. У Крамлі ўмяшаньне ў амэрыканскія выбары адмаўляюць.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG