Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Брытанскаму журналісту, якога зьбілі на Дзень Волі, забаронены ўезд у Беларусь


Філіп Уорык

МЗС Беларусі праінфармаваў брытанскую амбасаду ў Менску пра тое, што брытанскаму грамадзяніну Філіпу Ўорыку (Filip Warwick) на тры гады забараняецца ўезд у Беларусь.

Пра гэта ён паведаміў на сваёй старонцы ў «Фэйсбуку».

Філіп Уорык асьвятляў падзеі ў Менску 25 Сакавіка. Падчас акцыі каля плошчы Перамогі ў часе разгону яго затрымалі разам з многімі мітынгоўцамі.

Пазьней ён напісаў, што амапаўцы закавалі яго ў кайданкі, не дазвалялі зьвязацца з амбасадай, білі па твары. Больш за 6 гадзін Уорвік правёў у РУУС, пасьля чаго быў адпушчаны.

Інтэрвію Ўорыка ўкраінскай службе Радыё Свабода можна паглядзець тут.

Філіп Уорык — фатограф і радыёжурналіст, працуе на ангельскую службу Міжнароднага францускага радыё, радыёстанцыю «Нямецкая хваля» ды іншыя СМІ.

XS
SM
MD
LG