Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дзеці ворагаў Расеі. У Крыме пасьля арыштаў незадаволеных анэксіяй зьявілася больш за сотню сірот


З пачатку 2015 года расейскія ўлады арыштоўваюць у Крыме мясцовых татараў і праўкраінскіх актывістаў. Іх абвінавачваюць у падрыве тэрытарыяльнай цэласнасьці РФ, тэрарызьме і экстрэмізьме.

Сваякі затрыманых стварылі арганізацыю «Нашыя дзеці»: яна дапамагае крымскім дзецям, якія засталіся без бацькоў. Такіх дзяцей з 2014 году налічваецца ўжо амаль сотня.

19 чалавек ужо абвінавацілі ва ўдзеле ў ісламскай партыі «Хізб ут-Тахрыр» і стварэньні ў Крыме яе філіі. Нягледзячы на забарону сябрам «Хізб ут-Тахрыр» ужываць сілу, арганізацыя забароненая ў Расеі і прызнана тэрарыстычнай. Але да гэтай пары яна не забароненая ва Ўкраіне і да анэксіі існавала ў Крыме легальна.

Праваабарончы рух «Мэмарыял» прызнае арыштаваных у Крыме палітвязьнямі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG