Лінкі ўнівэрсальнага доступу

1000 салдатаў зь Нямеччыны, Нарвэгіі, Бэльгіі. У Літве ўкамплектавалі батальён NATO


У Літву 29 траўня прыбылі каля 200 салдат і 60 баявых машын пяхоты з Нарвэгіі. Батальён NATO ў Літве пад кіраўніцтвам Нямеччыны цалкам укамплектаваны, паведамляе сайт Мінабароны Літвы.

Нарвэская вайсковая тэхніка дастаўленая ў порт Клайпеды яшчэ на мінулым тыдні. Нарвэжцы прывезьлі ў Літву розныя мадыфікацыі танкаў Leopard, бронемашыны M113, баявыя машыны пяхоты CV90, грузавыя і легкавыя транспартныя сродкі.

У складзе баявой групы перадавых сілаў NATO ў Літве разам з нарвэскімі вайскоўцамі таксама дысьлякаваныя больш за 450 немцаў, 100 бэльгійцаў і 250 нідэрляндцаў.

У 2017-2018 гадах у складзе баявой групы будуць служыць вайскоўцы зь Нямеччыны, Нарвэгіі, Нідэрляндаў, Бэльгіі, Люксэмбургу, Харватыі і Францыі. Камандаваньне баявой групай батальёну ажыцьцяўляюць нямецкія вайскоўцы.

NATO павялічвае прысутнасьць на ўсходнім флянгу, разьмяшчаючы на ратацыйнай аснове чатыры баявыя групы — у Эстоніі, Латвіі, Літве і Польшчы.

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG