Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Трамп прапанаваў усясьветным лідэрам тэлефанаваць яму на мабільны тэлефон


Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп

Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп даў нумар свайго мабільнага тэлефону кіраўнікам шэрагу замежных дзяржаў і сказаў тэлефанаваць яму наўпрост, чым парушыў дыпляматычны пратакол і выклікаў хваляваньне службы бясьпекі. Пра гэта паведамляе газэта The Washington Post са спасылкай на былых і цяперашніх амэрыканскіх службовых асобаў.

Нумар мабільнага тэлефону Трампа атрымалі прэзыдэнт Мэксыкі і прэм’ер-міністар Канады, прычым другі ўжо скарыстаўся ім. Трамп таксама абмяняўся нумарамі мабільных тэлефонаў з прэзыдэнтам Францыі Эманюэлем Макронам, паведаміў газэце францускі прадстаўнік.

Якім бы мабільным тэлефонам ні карыстаўся прэзыдэнт за межамі надзейна абароненых памяшканьняў, размовы па ім могуць быць перахопленыя любымі кампэтэнтнымі спэцслужбамі, дружалюбнымі і не, паведамілі выданьню крыніцы.

У ходзе выбарчай кампаніі мінулага году Трамп крытыкаваў сваю суперніцу ад Дэмакратычнай партыі Гілары Клінтан за перасылку службовых дакумэнтаў з дапамогай неабароненай электроннай пошты.

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG