Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЗША і ЭЗ дамовіліся не забараняць ноўтбукі на авіярэйсах з Эўропы


Міністар унутранай бясьпекі ЗША Джон Кэлі

ЗША і ЭЗ дамовіліся ня ўводзіць забарону на перавозку ноўтбукаў на авіярэйсах з Эўропы. Пра гэта паведамляе ў аўторак амэрыканская газэта «Палітыка».

Выданьне прыводзіць словы прадстаўніка Эўрапейскай камісіі, што «забарона ўведзеная ня будзе. Абодва бакі дамовіліся больш актыўна праводзіць перамовы па тэхнічных пытаньнях і пастарацца выпрацаваць рашэньне, якое б задаволіла ўсіх».

«Палітыка» піша, што рашэньне было дасягнута ў часе тэлефонных перамоваў паміж міністрам унутранай бясьпекі ЗША Джонам Кэлі і двума прадстаўнікамі Эўракамісіі — Дзімітрысам Аврамопуласам, які курыруе міграцыю і ўнутраныя справы, і Віялетай Булц, якая адказвае за транспарт

Раней амэрыканская адміністрацыя абвяшчала пра пляны забароны на перавозку ў салёнах самалётаў партатыўных кампутараў на міжнародных рэйсах, якія накіроўваюцца ў ЗША.

XS
SM
MD
LG