Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пасьля блякаваньня расейскіх сацсетак украінская аўдыторыя Facebook вырасла на 1,5 млн


\

Калі ў папярэднія гады ўкраінская аўдыторыя Facebook расла стабільна на 35-40%, піша Watcher, то за апошнія 2 тыдні колькасьць украінскіх карыстальнікаў Facebook вырасла на 1500000.

Па стане на 30 траўня ўкраінскі сэгмэнт гэтай сацсеткі складае 8,3 млн.

Паводле мэтадалёгіі Facebook, карыстальнікамі сацсетак лічацца людзі, якія хаця б аднойчы на працягу апошніх 30 дзён заходзілі ў сацсеткі, залагініўшыся. У гэтай статыстыцы ня ўлічваюцца, напрыклад, зарэгістраваныя карыстальнікі, якія не заходзяць у сацсеткі на працягу апошніх 30 дзён, а таксама людзі, якія не зарэгістраваныя ў сетках, але праглядаюць іх кантэнт (напрыклад, відэа).

За апошнія 8 гадоў — ад красавіка 2009 году — аўдыторыя Facebook ва Ўкраіне вырасла ў 131 разоў (з 63 тысяч да 8300000).

Ва Ўкраіне дзейнічае забарона інтэрнэт-правайдэрам прадстаўленьня паслуг па доступе карыстальнікам сеткі інтэрнэт да рэсурсаў сэрвісаў Mail.ru, Вконтакте, Аднакласьнікі. Санкцыі таксама ўведзеныя супраць ААТ Яндэкс, расейскіх кампаній распрацоўшчыкаў антывірусаў «Лябараторыя Касьперскага» і «Доктар Вэб». Блякуецца і доступ да сайта «Кинопоиск».

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG