Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Літва пачынае будаваць агароджу на мяжы з Расеяй. Расейцы прапанавалі набыць агароджу ў іх


На наступным тыдні Літва пачне будаўніцтва агароджы на мяжы з Расеяй. Ахоўная агароджа на ўчастку працягласьцю 46,6 км, уздоўж дзяржаўнай мяжы Літвы з Калінінградзкай вобласьцю РФ, каштуе больш чым за 1,3 млн. эўра.

Працы павінны быць завершаны да 20 сьнежня гэтага года. Агароджа будзе ўзводзіцца не на ўсёй працягласьці 109-кілямэтровай дзяржаўнай мяжы з Расеяй, якая праходзіць па Нёмане, а ў тых месцах, дзе мяжа праходзіць па сушы. Там будзе пабудаваны мэталічны сэгмэнтны плот вышынёю прыкладна 2 мэтры з дадатковым абсталяваньнем. Некалькі прапановаў аб продажы агароджы літоўцы атрымалі ад расейскіх вытворцаў.

Да 2020 года літоўцы плянуюць узьвесьці плот на мяжы зь Беларусьсю. Паводле праваахоўнікаў, гэтыя агароджы ўзводзяцца з мэтай утаймаваньня кантрабанды і абароны ад нелегальнай міграцыі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG