Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Трамп: Нямеччына ўносіць недастатковы ўклад у NATO


Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп у чарговы раз абвінаваціў Нямеччыну ў тым, што яна не бярэ на сябе справядлівую частку фінансавага цяжару NATO.

«Яны вылучаюць на NATO і ваенныя патрэбы нашмат менш, чым трэба было б. Гэта вельмі дрэнна для ЗША. Сытуацыя зьменіцца», — напісаў прэзыдэнт у «Твітэры» у аўторак, праз тры дні пасьля сустрэчы з канцлерам Нямеччыны, якую Белы дом назваў удалай.

Пасьля нядаўняга саміту «Вялікай сямёркі» на Сыцыліі Ангела Мэркэль заявіла: «Часы, калі мы маглі цалкам спадзявацца на іншых, у пэўнай ступені скончыліся, што я назірала ў апошнія некалькі дзён».

Аднак у панядзелак афіцыйны прадстаўнік Мэркэль падкрэсьліў, што яна захоўвае прыхільнасьць трансатлянтычным адносінам.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG