Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сталі вядомыя новыя дадзеныя пра ўплыў тытуню на навакольнае асяродзьдзе


Вырошчваньне тытуню наносіць «велізарную шкоду» навакольнаму асяродзьдзю, паколькі патрабуе прымяненьня хімічных угнаеньняў, энэргіі і вады.

У першым дакладзе Сусьветнай арганізацыі аховы здароўя пра шкоду тытуню адзначаецца і забруджвальныя фактары пры вытворчасьці тытунёвых вырабаў і іх рэалізацыі.

Экалягічны сьлед тытуню — гэта ня толькі дым пры курэньні, але і спальваньне прыроднага паліва, скід ці ўцечка адкідаў вытворчасьці ў навакольнае асяродзьдзе, заявіў намесьнік дырэктара Сусьветнай арганізацыі аховы здароўя Алег Часноў у сувязі з Сусьветным днём барацьбы з курэньнем, які адзначаецца 31 траўня.

Сем мільёнаў чалавек паміраюць штогод у сьвеце ад хвароб, выкліканых курэньнем тытуню.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG