Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Эканамічная супраца ў балтачарнаморскай дузе можа вырваць Беларусь з расейскай арбіты, — былы пасол Украіны


Валянцін Налівайчанка

Колішні амбасадар Украіны ў Беларусі Валянцін Налівайчанка мяркуе, што актывізацыя эканамічнай супрацы ў межах балтачарнаморскай дугі будзе спрыяць зьмяншэньню расейскага ўплыву на Беларусь.

«Зь Беларусьсю можна і трэба працаваць на эканамічнай аснове. Я дакладна ведаю гэта, бо працаваў там амбасадарам. У першую чаргу гэта вельмі важна для эканомікі Беларусі — украінскія рынкі, літоўскія і латвійскія парты, транзыт тавараў. Эканоміка — гэта тое, што можа гэты корак выбіць і паставіць усё на эканамічную аснову, транзытную аснову, свабоднае перамяшчэньне тавараў па балтачарнаморскай дузе ў яе паўнавартасным разуменьні», — сказаў у інтэрвію літоўскаму парталу DELFI Валянцін Налівайчанка, які цяпер узначальвае грамадзка-палітычны рух «Справядлівасьць».

Я ня думаю, што беларускі ўрад будзе супраць максымальнай лібэралізацыі і спрашчэньня ўзаемнага транзыту.

У той жа час, паводле палітыка, ад краін, якія ўваходзяць у балтачарнаморскую дугу, патрабуецца ўзгодненая праца ў тарыфнай ды транзытнай палітыцы. «Я ня думаю, што беларускі ўрад будзе супраць максымальнай лібэралізацыі і спрашчэньня ўзаемнага транзыту ад Балтыйскага да Чорнага мора», — мяркуе Налівайчанка.

Валянцін Налівайчанка перакананы, што цяпер для балтачарнаморскай дугі ключавым пытаньнем ёсьць спыненьне агрэсіі Расеі супраць Украіны. «Як мы разумеем, ня толькі супраць Украіны, а ідзе падрыхтоўка ваенных падразьдзяленьняў і спэцслужбаў для магчымых далейшых агрэсіўных дзеяньняў супраць суседзяў. У тым ліку і Балтыйскіх краін. Вось што зараз прыярытэт нумар адзін. Што тычыцца магчымага эканамічнага супрацоўніцтва, стварэньня зоны свабоднага гандлю і транзытных калідораў, то я не са скептыкаў», — адзначыў калішні амбасадар Украіны ў Беларусі.

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG